Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аджартава́цца, ✂; зак.

Адказаць на што-н. сур’ёзнае жартам.

|| незак. аджартоўвацца, ✂.

аджа́рцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аджарыі, якая ўваходзіць у Грузію.

|| ж. аджарка, ✂.

|| прым. аджарскі, ✂.

аджа́цца, ✂; зак.

  1. Скончыць жніво.

  2. Жнучы, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

    • А. ад дарогі.

|| незак. аджынацца, ✂.

аджа́ць, ✂; зак.

  1. Зжаць жыта, пшаніцу і пад. на невялікай частцы поля ад краю.

    • А. жыта ад дарогі.
  2. Адпрацаваць на жніве.

    • А. за дапамогу ў касьбе.

|| незак. аджынаць, ✂.

аджгі́р, ✂, м. (абл.).

Ёрш (у 1 знач.).

  • А. — рачная рыба.

аджлу́кціць, ✂; зак. (разм.).

  1. Апрацаваць, адмыць жлукчаннем.

    • А. бялізну.
  2. Прагна адпіць чаго-н.

    • А. малака.

|| незак. аджлукчваць, ✂.

аджыві́ць, ✂; зак.

Тое, што і ажывіць (у 1 знач.).

|| незак. аджыўляць, ✂.

|| наз. аджыўленне, ✂.

аджы́лы, ✂.

Які аджыў, не адпавядае сучаснасці.

  • Крытыкаваць старое, аджылае (наз.).

аджы́ць, ✂; зак.

  1. Скончыць жыць, пражыць.

    • А. свой век.
  2. Тое, што і устарэць.

    • Аджылі розныя звычаі і забабоны.
  3. Вярнуцца да жыцця, стаць зноў жывым, ажыць.

    • Прайшоў дождж, і аджыла ніва.

|| незак. аджываць, ✂.