Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адыге́йцы, , м.

Народ, які складае асноўнае карэннае насельніцтва Адыгеі, што ўваходзіць у Расійскую Федэрацыю.

|| ж. адыгейка, .

|| прым. адыгейскі, .

адыгра́цца, ; зак.

  1. Выйграць пасля пройгрышу; адыграць (у 1 знач.).

    • Каманда хацела а.
  2. перан. Умела выйсці з няёмкага становішча (разм.).

    • А. жартам.

|| незак. адыгрывацца, .

|| наз. адыгрыш, .

адыгра́ць, ; зак.

  1. Далейшай гульнёй вярнуць прайгранае.

  2. Скончыць іграць.

  • Адыграць ролю — аказаць уплыў, уздзеянне.

|| незак. адыгрываць, .

|| наз. адыгрыш, .

ады́грыш, , м. (разм.).

  1. гл. адыграцца, -ць.

  2. Што-н. адыгранае (грошы, рэчы і пад.).

адыёзны, (кніжн.).

Які выклікае да сябе крайне адмоўныя адносіны; непрыемны, адмоўны.

  • Адыёзная асоба.

|| наз. адыёзнасць, .

адыме́нны, .

У мовазнаўстве: утвораны ад назоўніка або прыметніка.

  • А. дзеяслоў.

адымча́ць, ; зак. (разм.).

Хутка адвезці або аднесці.

адысці́, ; зак.

  1. Пайсці, аддаліцца ад якога-н. месца.

    • А. ад стала.
    • Поезд адышоў дзве гадзіны таму назад.
    • А. ў нябыт (перан. памерці).
  2. Адступіцца, адмовіцца.

    • А. ад сваіх ранейшых поглядаў.
  3. Адстаць, аддзяліцца ад чаго-н.

    • Дошкі ад сцяны адышлі.
  4. Прыйсці ў звычайны, нармальны стан.

    • Адышоў ад хваробы, паправіўся.
    • А. ад страху.
  5. Перайсці ў чыю-н. уласнасць.

    • Панская зямля адышла сялянам.
    • Дом адышоў сыну.
  6. Прайсці, мінуць.

    • Адышлі касьба і жніво, запахла восенню.

|| незак. адыходзіць, .

|| наз. адыход, .

  • На адыход (адход) — перад тым, як пайсці, разысціся: на развітанне.

|| прым. адыходны, .

  • А. гудок.

адысці́ся, ; зак.

Ідучы, аддаліцца ад якога-н. месца.

  • А. ад хаты.

|| незак. адыходзіцца, .

адыхо́д, , м.

  1. гл. адысці.

  2. мн. -аў. Рэшткі якой-н. вытворчасці, прыдатныя для перапрацоўкі або якіх-н. іншых мэт.

    • Нафтавыя а.
    • Харчовыя а.