Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адча́й, ✂, м.

  1. Стан крайняй безнадзейнасці, роспач.

    • Плакаць у адчаі.
  2. Рашучасць, адвага, вялікая рызыка, безразважная храбрасць.

    • Усе дзівіліся адчаю і смеласці воінаў.

адча́йны, ✂.

  1. Поўны адчаю; надзвычай цяжкі, роспачны, безвыходны.

    • А. крык.
    • Адчайнае становішча.
  2. Рашучы, адважны, рызыкоўны, дзёрзкі.

    • А. чалавек.

|| наз. адчайнасць, ✂.

адчака́ньваць, ✂; незак.

Тое, што і чаканіць (у 2 знач.).

  • А. словы.
  • А. крокі.

адча́ліць, ✂; зак.

  1. Адвязаць (прычал; спец.).

    • А. канат.
  2. Адплысці ад берага.

    • Ад берага адчаліў паром.
    • Адчальвай! (таксама перан. ідзі адсюль, выбірайся; разм.).

|| незак. адчальваць, ✂.

|| наз. адчальванне, ✂ і адчал, ✂.

адчапі́цца, ✂; зак.

  1. Расчэпліваючыся, аддзяліцца.

    • Адчапіўся вагон.
  2. перан. Адысці, адстаць, адвязацца, перастаць дакучаць каму-н. (разм.).

    • Адчапіцеся вы ад дзіцяці!

|| незак. адчэплівацца, ✂ і адчапляцца, ✂.

адчапі́ць, ✂; зак.

Расчэпліваючы, аддзяліць.

  • А. вагон.

|| незак. адчэпліваць, ✂ і адчапляць, ✂.

|| наз. адчэпліванне, ✂, адчапленне, ✂ і адчэпка, ✂.

адчапны́, ✂.

Такі, які можа быць адчэплены.

  • Адчапныя вагоны.

адчарці́ць, ✂; зак.

  1. Аддзяліць рысай; адкрэсліць.

  2. Скончыць чарціць.

|| незак. адчэрчваць, ✂.

адча́яцца, ✂; зак.

  1. Паддацца адчаю, пасці духам, страціць надзею на што-н.

    • А. ў бядзе.
  2. Адважыцца на што-н. смелае, рызыкоўнае.

    • А. на мужны ўчынак.

|| незак. адчайвацца, ✂.

адчляні́цца, ✂; зак.

Аддзяліцца, вылучыцца з цэлага (пра асобныя часткі, члены чаго-н.).

|| незак. адчляняцца, ✂.