Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адва́біць, ✂; зак. (разм.).

Вабячы, адцягнуць, адвесці.

  • А. паляўнічага.

|| незак. адвабліваць, ✂.

адва́га, ✂, ж.

Смеласць, рашучасць.

  • Узнагародзіць за адвагу.
  • А. гарады бярэ (прыказка).

адва́дзіць, ✂; зак. (разм.).

Адвучыць ад якой-н. прывычкі, ад хаджэння да каго-н. або куды-н.

  • А. ад курэння.

|| незак. адваджваць, ✂.

адвадзяне́лы, ✂.

Які адвадзянеў, стаў вадзяністым.

  • Адвадзянелае чарніла.

адвадзяне́ць, ✂; зак.

Стаць вадзяністым, звадзянець.

  • Чарніла адвадзянела.

адва́жны, ✂.

Смелы, рашучы.

  • А. баец.

|| наз. адважнасць, ✂.

адва́жыцца, ✂; зак.

Праявіць адвагу, рашучасць, асмеліцца.

  • А. на смелы ўчынак.

|| незак. адважвацца, ✂.

адва́жыць, ✂; зак.

Аддзяліўшы, узважыць частку чаго-н.

  • А. кілаграм цукру.

|| незак. адважваць, ✂.

адвака́т, ✂, м.

Юрыст, які абараняе на судзе чые-н. інтарэсы; абаронца.

  • Наняць адваката.

|| прым. адвакацкі, ✂.

адвакату́ра, ✂, ж.

  1. зб. Адвакаты.

    • Абласная а.
  2. Дзейнасць адваката.

    • Займацца адвакатурай.