адысці́, ; зак.

  1. Пайсці, аддаліцца ад якога-н. месца.

    • А. ад стала.
    • Поезд адышоў дзве гадзіны таму назад.
    • А. ў нябыт (перан. памерці).
  2. Адступіцца, адмовіцца.

    • А. ад сваіх ранейшых поглядаў.
  3. Адстаць, аддзяліцца ад чаго-н.

    • Дошкі ад сцяны адышлі.
  4. Прыйсці ў звычайны, нармальны стан.

    • Адышоў ад хваробы, паправіўся.
    • А. ад страху.
  5. Перайсці ў чыю-н. уласнасць.

    • Панская зямля адышла сялянам.
    • Дом адышоў сыну.
  6. Прайсці, мінуць.

    • Адышлі касьба і жніво, запахла восенню.

|| незак. адыходзіць, .

|| наз. адыход, .

  • На адыход (адход) — перад тым, як пайсці, разысціся: на развітанне.

|| прым. адыходны, .

  • А. гудок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)