Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аздабле́нне, ✂, н.

  1. гл. аздобіць.

  2. Тое, што ўпрыгожвае каго-, што-н.

    • Ляпное а.
    • Карункавае а.

аздараві́ць, ✂; зак.

  1. Зрабіць здаровым, палепшыць санітарны стан чаго-н.

    • А. мясцовасць.
  2. перан. Палепшыць, прывесці ў норму.

    • А. мікраклімат у калектыве.

|| незак. аздараўляць, ✂.

|| наз. аздараўленне, ✂.

аздараўле́нчы, ✂.

Які спрыяе аздараўленню.

  • Аздараўленчыя мерапрыемствы.
  • А. лагер.

аздо́ба, ✂, ж.

Тое, што ўпрыгожвае, аздабляе што-н.

  • Карункавая а.

|| прым. аздобны, ✂.

аздо́біць, ✂; зак.

Надаць каму-, чаму-н. прыгожы выгляд, упрыгожыць.

  • А. сцены мазаікай.
  • А. сукенку бантам.

|| незак. аздабляць, ✂.

|| наз. аздабленне, ✂.