Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

азмро́чыцца, ; зак.

Стаць змрочным, сумным, маркотным (звычайна пра погляд, твар і пад.).

  • Настрой азмрочыўся.

|| незак. азмрочвацца, .

азмро́чыць, ; зак.

Зрабіць змрочным, сумным, маркотным.

  • А. настрой сябра.

|| незак. азмрочваць, .