Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

азі́міна, ✂, ж.

Азімыя пасевы, іх усходы.

  • Шырокія загоны зялёнай азіміны.

азі́мы, ✂.

Які сеецца ўвосень, які зімуе пад снегам.

  • Азімая пшаніца.

азіра́цца, ✂; незак.

  1. гл. азірнуцца.

  2. перан., на каго-што і без дапаўнення. Быць асцярожным, дзейнічаць з апаскай, звяраючы свае ўчынкі з учынкамі каго-н. і аглядвацца (разм.).

    • А. на аўтарытэт.

азірну́цца, ✂; зак.

  1. Павярнуўшыся, паглядзець назад, аглянуцца.

    • Маці азірнулася і ўбачыла мяне.
  2. Паглядзець вакол сябе, агледзецца.

    • А. навокал.
    • А. на пройдзены шлях (перан.).

|| незак. азірацца, ✂.

азірну́ць, ✂; зак.

Акінуць позіркам.

|| незак. азіраць, ✂.

азія́т, ✂, м.

Карэнны жыхар Азіі.

|| ж. азіятка, ✂.

|| прым. азіяцкі, ✂.