Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўдаве́лы, ✂.

Які стаў удаўцом (удавою).

  • А. чалавек.

|| наз. аўдавеласць, ✂.

аўдаве́ць, ✂; зак.

Стаць удаўцом або ўдавою.

аўдые́нцыя, ✂, ж.

Афіцыйны прыём у высокапастаўленай дзяржаўнай асобы.

  • Даць аўдыенцыю.

аўдыто́рыя, ✂, ж.

  1. Памяшканне для чытання лекцый.

  2. зб. Слухачы лекцыі, даклада і пад.

    • Студэнцкая а.

|| прым. аўдыторны, ✂.