апельсі́н, ✂, м.
Цытрусавае дрэва, а таксама сакавіты пахучы кісла-салодкі плод гэтага дрэва з мяккай лупінай аранжавага колеру.
|| прым. апельсінавы, ✂.
апелява́ць, ✂; зак. і незак.
-
Падаць (-даваць) апеляцыю (у 1 знач. і спец.).
-
да каго-чаго. Звярнуцца (-ртацца) за падтрымкай і пад. (кніжн.).
апе́ндыкс, ✂, м. (спец.).
Чэрвепадобны адростак сляпой кішкі.
|| прым. апендыксны, ✂.
апендыцы́т, ✂, м.
Запаленне чэрвепадобнага адростка сляпой кішкі (апендыкса).
|| прым. апендыцытны, ✂.
апе́нька, ✂, ж.
Асенні жаўтаваты ядомы грыб, які расце групамі каля пнёў, на пнях дрэў.
апера́бельны, ✂.
Такі, які можа быць аперыраваны, паддаецца аперацыі?.
|| наз. аперабельнасць, ✂.
апераза́цца, ✂; зак. (разм.).
Падперазацца поясам, дзягай.
|| незак. апяразвацца, ✂.