Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апрабава́ць, ✂; зак.

  1. Праверыць, выпрабаваць.

    • А. новую тэхніку.
  2. Даць афіцыйнае адабрэнне чаму-н.

|| незак. апрабоўваць, ✂.

|| наз. апрабоўванне, ✂.

|| наз. апрабаванне, ✂ і апрабацыя, ✂.

апра́ва, ✂, ж.

  1. Рамка, тое, у што ўстаўляецца што-н., аздоба чаго-н.

    • Акуляры ў дарагой аправе.
  2. Тое, што акружае як рамка.

    • Возера ў аправе кучаравых кустоў.
  3. Металічнае пакрыццё абразоў як аздоба.

    • А. абраза.

|| прым. аправачны, ✂.

апра́віцца, ✂; зак.

  1. Аднавіць свае сілы, ачуняць, паправіцца.

    • А. ад хваробы.
  2. Спаражніцца (разм.).

|| незак. апраўляцца, ✂.

апра́віць, ✂; зак.

А. акуляры. А. партрэт.

|| незак. апраўляць, ✂.

апраме́ніцца, ✂; зак.

Тое, што і абпраменіцца.

апраме́ніць, ✂; зак.

Тое, што і абпраменіць.

|| незак. апраменьваць, ✂.

|| наз. апраменьванне, ✂ і апрамяненне, ✂.

  • Апраменьванне кварцам.

апраме́тны, ✂.

  1. Пякельны, такі, як у пекле.

  2. перан. Незвычайны па ступені праяўлення.

    • Апраметная цемра.
    • Праваліцца ў апраметную (наз.).

апрана́ха, ✂, ж. (разм.).

Прадмет верхняга адзення.

  • Накінь на плечы якую-небудзь апранаху.

апрану́ць, ✂; зак.

  1. Адзець.

    • А. дзіця.
    • Ноч апранула зямлю (перан.).
  2. Надзець, нацягнуць на сябе ці на каго-н. якую-н. вопратку.

    • А. паліто.
  3. Забяспечыць неабходнай вопраткай (разм.).

    • А. сям’ю.
  4. Адзець у незвычайнае адзенне, увасобіць у якой-н. форме.

    • А. хлопца ў мядзведзя.

|| незак. апранаць, ✂.

|| звар. апрануцца, ✂.

|| незак. апранацца, ✂.

|| наз. апрананне, ✂.

апрасня́льнік, ✂, м. (спец.).

Прыбор для апраснення вады.