Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апілава́ць, ✂; зак.

Апрацаваць пілою, напільнікам.

  • А. бервяно.

|| незак. апілоўваць, ✂.

|| наз. апілоўванне, ✂ і апілоўка, ✂.

|| прым. апіловачны, ✂.

  • А. станок.
  • Апіловачныя работы.

апі́лкі, ✂.

Дробныя часцінкі матэрыялу, якія ўтвараюцца пры апрацоўцы яго пілой, напільнікам, пілавінне.

  • Драўняныя а.
  • Металічныя а.

|| прым. апілачны, ✂ і апілкавы, ✂.

апі́рышча, ✂, н. (разм.).

Тое, што і апора (у 2 знач.).

  • Трэба шукаць нейкага апірышча ў жыцці.

апіса́льніцтва, ✂, н.

Апісанне без спробы абагульнення, ацэнкі, вывадаў.

  • Захапленне аўтара апісальніцтвам.

апіса́льны, ✂.

Які змяшчае ў сабе апісанне, абмежаваны адным апісаннем.

  • Апісальная частка даследавання.

|| наз. апісальнасць, ✂.

апіса́нне, ✂, н.

  1. гл. апісаць.

  2. Сачыненне, укладанне, у якім што-н. апісваецца.

    • Геаграфічныя апісанні.

апіса́ць, ✂; зак.

  1. Расказаць пра каго-, што-н., паказаць, абмаляваць у пісьмовай або вуснай форме.

    • А. падзеі.
  2. Перадаць звесткі пра склад, асаблівасці чаго-н.

    • А. мясцовую гаворку.
  3. Скласці поўны спіс чаго-н. (з мэтай уліку, па прычыне якой-н. пастановы судовых органаў і пад.).

    • А. маёмасць.
  4. Завяшчаць каму-н.

    • А. дом старэйшаму сыну.
  5. У матэматыцы: начарціць адну фігуру вакол другой з захаваннем пэўных умоў.

    • А. акружнасць вакол трохвугольніка.
  6. Зрабіць рух, перамясціцца па крывой.

    • А. дугу.

|| незак. апісваць, ✂.

|| наз. апісанне, ✂ і вопіс, ✂.

апі́ска, ✂, ж.

Памылка з-за няўважлівасці ў пісьмовым тэксце.

апітэрапі́я, ✂, ж. (спец.).

Лячэнне пчаліным ядам.

|| прым. апітэрапеўтычны, ✂.

апі́цца, ✂; зак.

Тое, што і абапіцца.

|| незак. апівацца, ✂.