Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апла́віцца, ✂; зак.

Расплавіцца па краях, па паверхні.

|| незак. аплаўляцца, ✂.

апла́віць, ✂; зак.

Расплавіць край або паверхню чаго-н., нагрэўшы да высокай тэмпературы.

|| незак. аплаўляць, ✂.

апладатвары́ць, ✂; зак. (кніжн.).

Стаць крыніцай творчай сілы, развіцця, удасканалення.

  • А. розумы новымі ідэямі.

|| незак. апладатвараць, ✂.

|| наз. апладатварэнне, ✂.

апладзі́раваць, ✂; незак.

Пляскаць у далоні ў знак адабрэння, прывітання і пад.

апладні́цца, ✂; зак.

Стаць аплодненым.

|| незак. апладняцца, ✂.

апладні́ць, ✂; зак.

Стварыць зародак у кім-, чым-н. шляхам зліцця мужчынскай і жаночай палавых клетак.

|| незак. апладняць, ✂.

|| наз. апладненне, ✂.

апладысме́нты, ✂.

Плясканне ў далоні ў знак адабрэння ці прывітання.

апла́каць, ✂; зак.

Выказаць слязамі свой смутак з прычыны чыёй-н. смерці.

  • А. маці.

|| незак. аплакваць, ✂.

апла́та, ✂, ж.

  1. гл. аплаціць.

  2. Грошы, якія выплачваюцца за што-н.

    • Высокая а.

|| прым. аплатны, ✂.

аплаці́ць, ✂; зак.

Унесці плату за што-н.

  • А. праезд.
  • А. рахунак.

|| незак. аплачваць, ✂.

|| наз. аплата, ✂.

  • А. працы.