Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аптаві́к, ✂, м.

Буйны гандляр, камерсант, які вядзе аптовы гандаль.

апто́вы, ✂.

Які звязаны з гандлем оптам, які робіцца оптам.

  • А. гандаль.
  • Аптовыя цэны.

аптыма́льны, ✂ (кніжн.).

Найбольш спрыяльны, зручны; найлепшы.

  • Аптымальныя ўмовы.

|| наз. аптымальнасць, ✂.

аптымі́зм, ✂, ж.

Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у лепшае, у поспех; проціл. песімізм.

|| прым. аптымістычны, ✂.

|| наз. аптымістычнасць, ✂.

аптымі́ст, ✂, м.

Чалавек, поўны аптымізму; проціл. песіміст.

|| ж. аптымістка, ✂.

апты́чны, ✂.

  1. гл. оптыка.

  2. Светлавы, зрокавы.

    • А. падман.

аптэ́ка, ✂, ж.

Установа, дзе рыхтуюцца па рэцэптах урачоў і прадаюцца лякарствы.

◊

  • Як у аптэцы (разм. жарт.) — вельмі дакладна.

|| прым. аптэкарскі, ✂ і аптэчны, ✂.

  • Аптэкарскія тавары.
  • Аптэчная шафа.

аптэ́кар, ✂, м.

Работнік аптэкі.

|| ж. аптэкарка, ✂.

|| прым. аптэкарскі, ✂.

аптэ́чка, ✂, ж.

Набор лякарстваў, неабходных для першай дапамогі, а таксама спецыяльная скрынка, шафка з такім наборам.

  • Дарожная а.