Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ажыві́цца, ; зак.

  1. Ажыць, набрацца сілы і энергіі, стаць больш выразным і яркім.

    • Чалавек ажывіўся, павесялеў.
    • Гутарка ажывілася.
  2. Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю.

    • Пайшла тэхніка на палі, мясцовасць ажывілася.
  3. Стаць больш актыўным, дзейным.

    • Сход ажывіўся.
    • Работа ажывілася.

|| незак. ажыўляцца, .

|| наз. ажыўленне, .

ажыві́ць, ; зак.

  1. Вярнуць да жыцця, зрабіць зноў жывым.

    • А. арганізм.
    • А. успаміны (перан.).
  2. Прыдаць сілы, энергіі; зрабіць ажыўленым, бадзёрым.

    • Радасная вестка ажывіла людзей.
  3. Напоўніць жыццём, рухам, дзейнасцю.

    • Вяселле ажывіла старэнькую хату.
  4. Зрабіць больш актыўным, дзейным.

    • А. работу нарады.

|| незак. ажыўляць, .

|| наз. ажыўленне, .

ажы́на, , ж.

  1. Кустовая калючая ягадная расліна сямейства ружакветных.

  2. Чорна-шызыя ядомыя ягады гэтай расліны, падобныя на ягады малін.

    • Збіраць ажыны.

|| прым. ажынавы, .

  • А. куст.
  • Ажынавае варэнне.

ажы́ннік, , м.

Зараснік ажыны.

ажы́ўлены, .

Поўны жыцця, руху, узбуджэння, дзейнасці.

  • Ажыўленая гутарка.
  • А. гандаль.

|| наз. ажыўленасць, .

ажыццяві́мы, .

Такі, які можна ажыццявіць.

  • А. праект.

|| наз. ажыццявімасць, .

ажыццяві́цца, ; зак.

Здзейсніцца, збыцца.

  • Задумы ажыццявіліся.

|| незак. ажыццяўляцца, .

|| наз. ажыццяўленне, .

ажыццяві́ць, ; зак.

Здзейсніць, зрабіць рэальнасцю.

  • А. свае задумы.

|| незак. ажыццяўляць, .

|| наз. ажыццяўленне, .

ажы́ць, ; зак.

  1. Стаць зноў жывым, уваскрэснуць, аджыць.

    • Нябожчык не ажыве.
  2. перан. Стаць поўным сіл, праявіцца ў ранейшай сіле.

    • Пасля зімы прырода ажыла.
    • Успаміны зноў ажылі.

|| незак. ажываць, .

ажыята́ж, , м.

  1. Штучна выкліканае хваляванне, узбуджэнне з мэтай прыцягнення ўвагі да чаго-н.

  2. Штучнае, спекулятыўнае павышэнне ці паніжэнне курсу біржавых папер або цэн з мэтай атрымання прыбытку.

|| прым. ажыятажны, .