адзіночны прыметнік
-
Які дзейнічае без дапамогі іншых або выконваецца, ажыццяўляецца сіламі аднаго, без удзелу, без дапамогі іншых.
- А. палёт.
-
Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго, для знаходжання ў ізаляцыі ад іншых.
- Адзіночная камера.
-
Асобны, адзінкавы, выпадковы.
- А. выстрал.
- Адзіночны лік — граматычная катэгорыя, якая паказвае, што прадмет прадстаўлены ў колькасці, роўнай аднаму.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)