абумо́віць, ✂; зак.
-
Абмежаваць што-н. пэўнымі ўмовамі; агаварыць.
-
Выклікаць што-н., з’явіцца прычынай чаго-н.
- Старанная праца абумовіла поспех.
|| незак. абумоўліваць, ✂.
абура́льны, ✂.
Які выклікае гнеў, абурэнне.
|| наз. абуральнасць, ✂.
абу́рыцца1, ✂; зак.
Стаць абураным; разгневацца.
- А. дрэнным учынкам.
- А. на таварыша.
|| незак. абурацца, ✂.
абуры́цца2, ✂; зак. (разм.).
Абрушыцца, абваліцца.
- Старэнькая хата абурылася.
|| незак. абурвацца, ✂.
абу́рыць1, ✂; зак.
Выклікаць незадавальненне, гнеў; давесці да абурэння.
|| незак. абураць, ✂.
|| наз. абурэнне, ✂.
абуры́ць2, ✂; зак. (разм.).
Абваліць, абрушыць.
|| незак. абурваць, ✂.