Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абдары́ць, ✂; зак.

Надзяліць усіх, многіх падарункамі.

  • А. дзяцей цацкамі.

|| незак. абдорваць, ✂.

|| наз. абдорванне, ✂.

абда́ць, ✂; зак.

  1. Абліць, абвеяць адразу вялікай колькасцю чаго-н. з усіх бакоў.

    • А. гладыш варам.
    • Халодны вецер абдаў хлопчыка.
  2. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуццё, перажыванне і пад.).

    • Раптам абдало яго нейкай незнаёмаю трывогай (безас.).

◊

  • Як варам абдало (разм.) — аб прыліве крыві да твару, выкліканым хваляваннем, адчуваннем няёмкасці.

|| незак. абдаваць, ✂.

|| звар. абдацца, ✂.

|| незак. абдавацца, ✂.

абдзернава́ць, ✂; зак.

Абкласці дзёрнам.

  • А. абочыны дарогі.

|| незак. абдзярноўваць, ✂.

|| наз. абдзярноўванне, ✂.

абдзе́рці, ✂; зак.

Тое, што і абадраны.

|| незак. абдзіраць, ✂.

|| наз. абдзіранне, ✂.

абдзе́рціся, ✂; зак.

Тое, што і абадрацца.

|| незак. абдзірацца, ✂.

абдзіра́ла, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Той (тая), хто вымагае непамерную цану, плату; хабарнік, махляр.

абдзіра́лаўка, ✂, ж. (разм.).

Вымаганне непамерна высокай платы (за паслугі, тавар і пад.).

абдзі́рка, ✂, ж.

  1. гл. абадраць.

  2. мн. Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня, кудзеля з такога валакна.

|| прым. абдзірачны, ✂.

  • А. станок.

абдзьму́хаць, ✂; зак.

Дзьмухаючы, ачысціць ад пылу, пяску і пад.

|| незак. абдзьмухваць, ✂.

|| наз. абдзьмухванне, ✂.

абдзялі́ць, ✂; зак.

  1. Не даць ці даць мала, дзелячы ці размяркоўваючы што-н.

    • Усіх надзяліў, а сябе абдзяліў.
  2. Надзяліць усіх, многіх чым-н., даючы кожнаму яго долю.

    • А. дзяцей гасцінцамі.

|| незак. абдзяляць, ✂ і абдзельваць, ✂.

|| наз. абдзельванне, ✂.