Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абнаві́цца, ; зак.

  1. Стаць новым, абноўленым.

    • Краіна абнавілася.
  2. Папоўніцца чымсьці новым.

    • Рэпертуар тэатра абнавіўся.
    • Абнавіўся склад рэдкалегіі.

|| незак. абнаўляцца, .

|| наз. абнаўленне, .

абнаві́ць, ; зак.

  1. Замяніць устарэлае чым-н. новым, папоўніць чым-н. новым.

    • А. рэпертуар.
  2. Надаць чаму-н. новы выгляд, паднавіць.

    • А. мэблю.
  3. Упершыню ўжыць, выкарыстаць новую рэч (разм.).

    • А. набытае паліто.

|| незак. абнаўляць, .

|| наз. абнаўленне, .

абнадзе́іць, ; зак.

Супакоіць, абудзіўшы надзею, суцешыць.

  • А. цяжкахворага.

|| незак. абнадзейваць, .

абнаро́даваць, ; зак.

Абвясціць, апублікаваць для ўсеагульнага азнаямлення.

  • А. указ.

|| наз. абнародаванне, .

абнасе́ніць, ; зак. (спец.).

Засеяць насеннем ніву, зямлю. Лісцёвыя пароды абнасенілі ўчастак лесу.

|| незак. абнасеньваць, .

абнасі́цца, ; зак. (разм.).

  1. Знасіць сваё адзенне.

    • А. за гады вучобы.
  2. Ад нашэння стаць зручным, прывычным.

    • Боты абнасіліся, не ціснуць.

|| незак. абношвацца, .

абнасі́ць, ; зак. (разм.).

Панасіўшы адзенне, абутак, зрабіць яго зручным, прывычным.

  • А. новыя чаравікі.

|| незак. абношваць, .

абнемагчы́, ; зак. (разм.).

Страціць здароўе, сілы, абнядужаць.

  • Абнемагла жанчына.

|| незак. абнемагаць, .

абне́сці, ; зак.

  1. Пранесці каго-, што-н. вакол каго-, чаго-н.
  • А. вакол стала.
  1. што чым. Абгарадзіць, акружыць сцяною і пад.

    • А. сад парканам.
  2. Падыходзячы да кожнага, пачаставаць.

    • А. усіх пачастункамі.
  3. Частуючы, прапусціць каго-н.

    • А. свата за сталом.

|| незак. абносіць, .

абні́мкі, .

Тое, што і абдымкі.

  • А. сяброў.