Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абла́ва, , ж.

  1. Паляванне на звяроў, калі месца, дзе ёсць зверына, акружаецца, ачэпліваецца паляўнічымі і загоншчыкамі.

    • А. на ваўкоў.
  2. Акружэнне якога-н. месца з мэтай злавіць каго-н.

    • Фашысты зрабілі аблаву.

|| прым. аблаўны, .

аблаву́ха, , ж.

Зімовая шапка; вушанка.

  • Надзеў сваю аблавуху.

аблаву́хі, .

  1. З абвіслымі вушамі.

    • А. сабака.
  2. перан. Нехлямяжы, няспрытны, някемлівы (пра чалавека; разм.).

аблаго́дзіць, ; зак.

Выхаваць у кім-н. пачуццё лагоднасці, сардэчнасці, незласлівасці.

  • А. хлопчыка.

|| незак. аблагоджваць, .

абла́дзіцца, ; зак.

Навесці лад у гаспадарцы, адбудавацца, абжыцца.

  • А. на новым месцы.

|| незак. абладжвацца, .

абла́дзіць, ; зак.

  1. Прывесці да ладу, адрамантаваць, паправіць.

    • А. старую хату.
  2. Уладзіць, арганізаваць (разм.).

    • А. справу.

|| незак. абладжваць, .

|| наз. абладжванне, .

аблажны́:

  • аблажны дождж — працяглы дождж, у час якога ўсё неба зацягнута хмарамі.

аблажы́ць, ; зак.

  1. Палажыць што-н. вакол каго-, чаго-н.

    • А. хворага грэлкамі.
    • А. градку дзёрнам.
  2. Аздабляючы, умацоўваючы што-н., пакрыць, абліцаваць паверхню.

    • А. печ кафляй.
  3. што. Пакрыць суцэльнай масай чаго-н., абвалачы.

    • Хмары аблажылі неба.
    • Язык аблажыла (безас.: пра налёт на языку пры захворванні).
  4. Акружыць (звера на паляванні, які-н. умацаваны пункт войскам).

    • А. мядзведзя.
    • А. крэпасць.
  5. Абавязаць да выплаты чаго-н.

    • А. падаткамі.
  6. Адвярнуць, апусціць.

    • А. каўнер.
  7. Абшыць чым-н.

    • А. аксамітам.
  8. Паваліць, абваліць; забіць (разм.).

    • А. дрэва.
    • А. кабана.
  9. каго-што, чым і без дапаўнення. Груба аблаяць (разм.).

    • А. моцным словам.

|| звар. аблажыцца, .

|| наз. абкладка, і аблажэнне, .

абла́зіць, ; зак. (разм.).

Лазячы, шукаючы каго-, што-н., пабыць усюды.

  • А. увесь лес.
  • А. усе закуткі.

аблакаці́цца, ; зак.

Абаперціся локцем (локцямі) на што-н.

  • А. на падаконнік.

|| незак. аблакочвацца, .