аблажыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Палажыць што-н. вакол каго-, чаго-н.

    • А. хворага грэлкамі.
    • А. градку дзёрнам.
  2. Аздабляючы, умацоўваючы што-н., пакрыць, абліцаваць паверхню.

    • А. печ кафляй.
  3. што. Пакрыць суцэльнай масай чаго-н., абвалачы.

    • Хмары аблажылі неба.
    • Язык аблажыла (безасабовая форма: пра налёт на языку пры захворванні).
  4. Акружыць (звера на паляванні, які-н. умацаваны пункт войскам).

    • А. мядзведзя.
    • А. крэпасць.
  5. Абавязаць да выплаты чаго-н.

    • А. падаткамі.
  6. Адвярнуць, апусціць.

    • А. каўнер.
  7. Абшыць чым-н.

    • А. аксамітам.
  8. Паваліць, абваліць; забіць (размоўнае).

    • А. дрэва.
    • А. кабана.
  9. каго-што, чым і без дапаўнення. Груба аблаяць (размоўнае).

    • А. моцным словам.

|| зваротны стан: аблажыцца. || назоўнік: абкладка і аблажэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)