Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абрабі́ць, ✂; зак.

  1. Апрацаваць, дагледзець.

    • А. зямлю.
  2. Апрацоўваючы, прыдаць чаму-н. патрэбны выгляд, якасць.

    • А. каштоўны камень.
  3. Запэцкаць, забрудзіць чым-н. (разм.).

    • А. адзенне граззю.

|| незак. абрабляць, ✂.

абра́д, ✂, м.

Сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананне рэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый.

  • А. хрышчэння.
  • Вясельны а.

|| прым. абрадавы, ✂ і абрадны, ✂.

абрадзі́ніцца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і абрадзіцца.

абрадзі́цца, ✂; зак. (разм.).

Нарадзіць.

  • Абрадзілася маладзіца.

абра́днасць, ✂, ж.

  1. Сістэма абрадаў.

    • Зімовая народная а.
  2. Абрадавы звычай.

    • Выконваць усе абраднасці.

абража́льнік, ✂, м.

Той, хто абражае каго-н.

|| ж. абражальніца, ✂.

абра́з, ✂, м.

Малюнак Бога або святога ў выглядзе партрэта ў фарбах як прадмет рэлігійнага пакланення.

  • У хаце на покуці віселі абразы.

|| памянш. абразок, ✂.

абраза́, ✂, ж.

  1. гл. абразіць.

  2. Абразлівае слова, абразлівы ўчынак.

    • Цяжкая а.

абраза́нне, ✂, н.

  1. гл. абрэзаць.

  2. Рэлігійны абрад у яўрэяў і мусульман, звязаны з выдаленнем крайняй плоці ў хлопчыкаў.

абразі́на, ✂, ж. (разм. лаянк.).

Агідны, брыдкі твар, а таксама благі чалавек.