Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абцалава́ць, ✂; зак.

Пацалаваць усіх, кожнага, усё, многае.

|| незак. абцалоўваць, ✂.

абца́с, ✂, м.

Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук.

  • Боты на высокіх абцасах.
  • Трымаць пад абцасам каго-н. (перан. быць у поўным падпарадкаванні; разм.).

|| памянш. абцасік, ✂.

|| прым. абцасавы, ✂.

абцерабі́ць, ✂; зак.

  1. Ачысціць ад галля, бацвіння і пад.

    • А. дрэва.
    • А. буракі і моркву.
  2. Аб’есці (разм.).

    • А. агрэст.
    • Шпакі абцерабілі вішні.

|| незак. абцярэбліваць, ✂.

абцерушы́ць, ✂; зак.

  1. Абтрэсці, абабіць (пыл, снег і пад.) з чаго-н.

    • А. пясок з вопраткі.
  2. Памяўшы, аддзяліць, вытрасці.

    • А. каласы.

|| незак. абцярушваць, ✂.

абце́рці, ✂; зак.

  1. Выцерці, зрабіць сухім, чыстым.

    • А. рукі.
    • А. твар.
  2. Зняць, сцерці верхні слой чаго-н.

    • А. старую фарбу.

|| незак. абціраць, ✂.

|| звар. абцерціся, ✂.

|| незак. абцірацца, ✂.

|| наз. абціранне, ✂ і абцірка, ✂.

  • Халоднае абціранне (масаж цела мокрым ручніком).
  • Анучка для абціркі станка.

абці́нак, ✂, м.

  1. Адсечаны кавалак дрэва, бервяна і пад.

    • А. ад жардзіны.
  2. Тое, ад чаго адсечана якая-н. частка.

    • Ад жардзіны застаўся адзін а.

|| прым. абцінкавы, ✂.

абці́рка, ✂, ж. (разм.).

  1. гл. абцерці.

  2. Тое, чым абціраюць што-н.

|| прым. абцірачны, ✂.

  • А. матэрыял.

абціска́льны, ✂, (спец.).

Які служыць, прызначаны для абціскання.

  • А. цэх.

абціскны́, ✂.

Тое, што і абціскальны.

абці́снуцца, ✂; зак.

Стаць абціснутым; прымяцца.

  • Салома абціснулася.

|| незак. абціскацца, ✂.