Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абы́1, злуч.

  1. Далучае адмоўныя і мэтавыя даданыя сказы; ужыв. пераважна з часц. «толькі».

    • Усё будзе добра, абы толькі на зямлі быў мір.
  2. Ужыв. з даданымі сказамі часу; адпавядае злучніку «толькі», «як толькі» (разм.).

    • Абы вольная хвіліна, то яе ўжо ў хаце няма.

абы́2, часц.

  1. Надае значэнне непаўнацэннасці дзеянню, прадмету, паслабляе патрабаванні да дзеяння, прадмета.

    • Яму абы сказаць.
  2. Ужыв. ў сказах, якія выражаюць пажаданне чаго-н.

    • Абы яны згадзіліся прыехаць.

абыва́цель, , м.

  1. Сталы жыхар якой-н. мясцовасці (уст.).

    • А. горада.
    • Сельскі а.
  2. Чалавек, які жыве дробнымі асабістымі інтарэсамі.

    • Ператварыцца ў абывацеля.

|| ж. абывацелька, .

|| прым. абывацельскі, .

  • А. настрой.

абыва́цельшчына, , ж. (пагард.).

Вузкасць інтарэсаў, коснасць, адсутнасць грамадскага кругагляду.

  • Трапіць у балота абывацельшчыны.

абыгра́ць, ; зак.

  1. Перамагчы каго-н. у гульні.

    • А. у шахматы.
  2. што. Наладзіць гучанне музычнага інструмента, пайграўшы на ім нейкі час (спец.).

    • А. скрыпку.
  3. Выкарыстаць у сваіх мэтах для стварэння большага ўражання (разм.).

    • А. слова.

|| незак. абыгрываць, .

абыдзёншчына, , ж. (пагард.).

Усё звычайнае, шэрае, коснае, пазбаўленае грамадскіх інтарэсаў.

  • Надакучыла а.

абылга́ць, ; зак.

Узвесці паклёп, абгаварыць каго-н.

  • А. сумленнага чалавека.

абымшы́ць, ; зак.

Перакласці мохам бярвенне ў зрубе; пазатыкаць мохам шчыліны ў сценах.

  • А. хату.

абымшэ́лы, .

Які аброс, пакрыўся мохам.

  • Абымшэлая страха.

абымшэ́ць, ; зак.

Абрасці мохам.

  • Страха хаты абымшэла.