Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абма́заць, ✂; зак.

  1. Пакрыць, намазаць якім-н. рэчывам.

    • А. сцены глінай.
  2. Забрудзіць, запэцкаць.

    • А. рукі фарбай.

|| незак. абмазваць, ✂.

|| звар. абмазацца, ✂.

|| незак. абмазвацца, ✂.

|| наз. абмазка, ✂ і абмазванне, ✂.

абмазгава́ць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і абдумаць.

  • Гэтае пытанне трэба добра а.

|| незак. абмазгоўваць, ✂.

абма́зка, ✂, ж.

  1. гл. абмазаць.

  2. Рэчыва, якім абмазана ці абмазваюць што-н.

  • А. на сцяне высахла і патрэскалася.

|| прым. абмазачны, ✂.

абмакну́ць, ✂; зак.

Апусціць на кароткі час што-н. у якую-н. вадкасць; дакрануцца кавалачкам хлеба і пад. да солі, цукру і пад.

  • А. пяро ў чарніла.
  • А. блін у смятану.

|| незак. абмакваць, ✂.

абмакрэ́лы, ✂.

Мокры, змочаны.

  • Абмакрэлая вопратка.

абмакрэ́ць, ✂; зак.

Змокнуць; зрабіцца мокрым.

  • Ходзячы па расе, а.

абмалаці́ць, ✂; зак.

Малоцячы, аддзяліць зерне ад саломы, калосся.

  • А. жыта.

|| незак. абмалочваць, ✂.

|| наз. абмалочванне, ✂ і абмалот, ✂.

|| прым. абмалотны, ✂.

  • А. пункт.

абмалява́ць, ✂; зак.

  1. Абвесці фарбай ці алоўкам што-н. і размаляваць па краях.

  2. перан. Ахарактарызаваць, апісаць.

  • А. вобраз героя.

|| незак. абмалёўваць, ✂.

|| наз. абмалёўванне, ✂ і абмалёўка, ✂.

абма́н, ✂, м.

  1. гл. абмануць.

  2. Памылковае ўяўленне аб чым-н., мана, няпраўда.

|| прым. абманны, ✂.

абма́нлівы, ✂.

Здольны ўвесці ў зман, абман.

  • Абманлівае ўражанне.

|| наз. абманлівасць, ✂.