Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абібо́к, ✂, м. (разм. пагард.).

Гультай, лежабок, лайдак.

  • А. заўсёды шукае лёгкай работы.

|| прым. абібоцкі, ✂.

абібо́цтва, ✂, н. (разм. пагард.).

Гультайства.

  • Абібоцтвам сям’ю не накорміш.

абіва́льшчык, ✂, м.

Спецыяліст па абіўцы мэблі.

|| ж. абівальшчыца, ✂.

абіра́ла, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Той, хто бессаромна, нахабна абірае каго-н.

  • Нарэшце а. дабраў свайго.

абіра́лаўка, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і абдзіралаўка.

абіра́ны, ✂.

  1. Ачышчаны ад лупін.

    • Абіраная бульба.
  2. Зняты з дрэва.

    • Абіраныя яблыкі.

абі́ркі, ✂.

Адходы пасля ачысткі, абабірання бульбы, пладоў і пад., адкіды ад чаго-н.

абісі́нцы, ✂, м.

Ранейшая назва насельніцтва Эфіопіі.

|| ж. абісінка, ✂.

абітурые́нт, ✂, м.

  1. Выпускнік сярэдняй школы (уст.).

  2. Чалавек, які паступае ў вышэйшую або спецыяльную навучальную ўстанову.

|| ж. абітурыентка, ✂.

|| прым. абітурыенцкі, ✂.

абі́ўка, ✂, ж.

  1. гл. абабіць.

  2. Матэрыял, якім абіваюць што-н.

    • Плюшавая а. мэблі.

|| прым. абівачны, ✂ і абіўны, ✂.