Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абжа́ць, ✂; зак.

Зжаць што-н. вакол чаго-н.

  • А. траву вакол дрэва.

|| незак. абжынаць, ✂.

|| наз. абжын, ✂ і абжынанне, ✂.

абжо́ра, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Прагны да яды, пражэрлівы, ненасытны чалавек.

абжо́рлівы, ✂ (разм.).

Ненасытны, прагны да яды.

  • А. чалавек.

|| наз. абжорлівасць, ✂.

абжо́рства, ✂, н. (разм.).

Прагнасць да яды.

абжу́ліць, ✂; зак. (разм.).

Ашукаць, абдурыць у карыслівых мэтах.

|| незак. абжульваць, ✂.

абжы́ты, ✂.

Такі, у якім ужо жывуць, асвоены, добраўпарадкаваны.

  • А. дом.

|| наз. абжытасць, ✂.

абжы́цца, ✂; зак.

  1. Набыць, нажыць усё неабходнае на новым месцы жыхарства.

    • А. у новай кватэры.
  2. Прывыкнуць да жыцця на новым месцы, звыкнуцца з новымі ўмовамі.

    • А. ў горадзе.

|| незак. абжывацца, ✂.

абжы́ць, ✂; зак.

Асвоіць, зрабіць жылым, прыстасаваць для жыцця.

  • А. новае месца.
  • А. кватэру.

|| незак. абжываць, ✂.