Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

або́, злуч.

  1. размеркавальны. Ужыв. для супастаўлення членаў сказа і сказаў з узаемным выключэннем, паказваючы на катэгарычнасць выбару аднаго з іх.

    • Або заўтра, або паслязаўтра.
    • Або пан, або прапаў (прыказка).
    • Пашукай на паліцы або ў шафе.
    • Дрыгва зацягне кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок.
  2. пералічальна-размеркавальны. Аб’ядноўвае члены сказа і сказы пры пералічэнні.

    • Каго ты ні вазьмі, дык гэта або рабочы, або калгаснік, або інтэлігент.
  3. далучальны. Ужыв. для злучэння розных назваў аднаго і таго ж паняцця, для паяснення, у знач. іншымі словамі, гэта значыць.

    • Берагавыя ластаўкі, або беражанкі, спрытна ляталі над вадой.
  4. у знач. пытальнай часціцы. Ужыв. у пачатку пытальных сказаў у знач. «хіба?», «няўжо?» (разм.).

    • Або ты не ведаеш пра гэта?

абогатвары́ць, ; зак.

Аднесціся з захапленнем, з любасцю да каго-н., узняць на ўзровень славы.

  • А. паэта.
  • А. героя.

|| незак. абогатвараць, .

|| наз. абогатварэнне, .

або́два, ; ліч., зб.

Як той, так і другі.

  • Абодва сыны служаць у арміі.
  • Абедзве дачкі вучацца.
  • Абедзвюма рукамі трымацца (перан. даражыць чым-н. і разм.).

або́ддзе, , н., зб.

Абады.

  • Тнуць а.

або́е, ; ліч., зб.

Як той, так і другі; як тая, так і другая; як тое, так і другое.

  • Жонка мужу нешта шэпча і абое выходзяць.

  • Абое рабое (разм. неадабр.) — пра людзей, падобных у чым-н., вартых адзін аднаго (па якіх-н. адмоўных якасцях).

або́з, , м.

  1. Група фурманак, падвод з людзьмі або грузам.

    • А. з фуражом.
  2. Сукупнасць транспартных сродкаў спецыяльнага прызначэння.

    • Абозы з раненымі.

  • Плесціся ў абозе (разм.) — цягнуцца ў хвасце, адставаць ад усіх.

|| прым. абозны, .

або́знік, , м.

  1. Абозны возчык, фурман.

  2. Ваеннаслужачы абозных часцей (разм.).

  3. перан. Той, хто адстае, пляцецца ў хвасце (разм.).

    • Раўняцца па перадавіках, а не па абозніках.

або́зня, , ж.

Халодная будыніна, дзе знаходзяцца калёсы, сані і пад.

  • На зіму калёсы паставілі ў абозню.

або́і, .

Шырокія палосы паперы з узорамі (у мінулым таксама тканіна) для абклейвання сцен у памяшканнях; шпалеры.

|| прым. абойны, .

  • Абойная фабрыка.

або́йма, , ж.

  1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі.

    • А. патронаў.
  2. Скаба, абруч і пад., якія служаць для замацавання частак машын, збудаванняў і пад. (спец.).

    • Жалезабетонная а.
  3. перан. Рад, набор чаго-н. (пра тое, што з’яўляецца адно за адным; разм., часцей неадабр.).

    • Цэлая а. аргументаў.