Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абса́да, ✂, ж.

  1. Дрэвы, кусты, пасаджаныя ўздоўж ці вакол чаго-н. і насаджэнні.

    • Усцяж шляху зелянела маладая а.
  2. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.).

    • А. для акна.

|| прым. абсадавы, ✂.

абсадзі́ць, ✂; зак.

  1. што чым. Пасадзіць дрэвы, кусты вакол чаго-н.

    • А. сядзібу бярозамі.
  2. Паваліць каго-н. (разм.).

    • Ён і мядзведзя абсадзіць.

|| незак. абсаджваць, ✂.

|| наз. абсаджванне, ✂ і абсадка, ✂.

|| прым. абсадачны, ✂.

абсалю́т, ✂, м. (кніжн.).

  1. У ідэалістычнай філасофіі: вечная нязменная першааснова ўсяго існага (дух, ідэя, бажаство).

  2. Нешта безадноснае, незалежнае, самаіснае.

    • Узвесці ў а.

абсалю́тны, ✂.

  1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем.

    • Абсалютныя і адносныя паказчыкі.
    • А. чэмпіён (спартсмен-пераможац у мнагабор’і).
    • А. нуль (тэмпература ў -273,15 °С, самая нізкая тэмпература).
  2. Поўны, канчатковы.

    • А. спакой.
    • Абсалютна (прысл.) правільна.
    • Абсалютная большасць (пераважная большасць).
    • Абсалютная манархія (самадзяржаўе).
    • А. слых (слых, які дакладна вызначае вышыню любога тону).

абсалюты́зм, ✂, м.

Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада цалкам належыць самадзяржаўнаму манарху; неабмежаваная манархія.

|| прым. абсалютысцкі, ✂.

абсвіста́ць, ✂; зак.

Свістам выказаць каму-н. сваё неадабрэнне, асуджэнне.

  • А. артыста.

|| незак. абсвістваць, ✂.

абсе́вак, ✂, м.

  1. Лапінка на ніве, якая засталася незасеянай.

  2. толькі мн. Рэшткі ад прасявання; высеўкі.

    • Змесці ў кучу абсеўкі.
  3. мн., перан. Пра што-н. дрэннае, непаўнацэннае.

    • Мы ж табе не абсеўкі якія.

|| прым. абсеўкавы, ✂.

абсе́дзець, ✂; зак. (разм.).

Седзячы, абмяць.

  • А. крэсла.

|| незак. абседжваць, ✂.

абсе́кчы, ✂; зак.

Тое, што і абсячы.

|| незак. абсякаць, ✂.

|| наз. абсяканне, ✂.

абсемяні́ць, ✂; зак.

  1. Засеяць насеннем.

    • А. поле.
  2. Тое, што і асемяніць. (спец.).

|| незак. абсемяняць, ✂.

|| наз. абсемяненне, ✂.