абсалютны прыметнік
-
Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем.
- Абсалютныя і адносныя паказчыкі.
- А. чэмпіён (спартсмен-пераможац у мнагабор’і).
- А. нуль (тэмпература ў -273,15 °С, самая нізкая тэмпература).
-
Поўны, канчатковы.
- А. спакой.
- Абсалютна (прыслоўе) правільна.
- Абсалютная большасць (пераважная большасць).
- Абсалютная манархія (самадзяржаўе).
- А. слых (слых, які дакладна вызначае вышыню любога тону).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)