Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абе́гчы, ✂; зак.

Тое, што і абабегчы.

|| незак. абягаць, ✂.

абе́д, ✂, м.

  1. Полудзень, яда сярод дня.

    • Запрасіць на а.
  2. Ежа для спажывання ў абедзенны час.

    • А. з трох страў.
    • Смачны а.
  3. Час гэтай яды, сярэдзіна дня, поўдзень.

    • Быў дождж у а.
    • Выехаць у вёску пасля абеду.
  4. Час для абеду, перапынак у працы.

    • У магазіне а.

◊

  • Лукулаўскі абед (кніжн.) — вельмі багаты абед [ад імя старажытнарымскага палкаводца].

|| прым. абедзенны, ✂.

  • А. перапынак.

абе́даць, ✂; незак.

Есці ў абедзенны час; есці абед.

  • Пара а.

|| зак. паабедаць, ✂.

абе́дня, ✂, ж.

Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або ў першай палове дня.

  • Хадзілі на абедню.

абезгало́віць, ✂; зак.

  1. Зняць, адсячы галаву каму-н.

  2. перан. Пазбавіць кіраўніцтва правадыра.

    • А. паўстанне.

|| незак. абезгалоўліваць, ✂.

|| наз. абезгалоўліванне, ✂.

абеззара́жвальны, ✂.

Прызначаны для абеззаражвання, дэзінфекцыі.

  • Абеззаражвальныя сродкі.

абеззара́зіць, ✂; зак.

Зрабіць незаразным.

  • А. памяшканне.

|| незак. абеззаражваць, ✂.

|| наз. абеззаражванне, ✂.

абеззяме́ліць, ✂; зак.

Пазбавіць каго-н. зямлі, зрабіць беззямельным.

|| незак. абеззямельваць, ✂.

|| наз. абеззямельванне, ✂.

абезнадзе́іць, ✂; зак.

Пазбавіць каго-н. надзеі на што-н.

|| незак. абезнадзейваць, ✂.

абелі́ск, ✂, м.

Помнік у гонар якой-н. падзеі ў выглядзе гранёнага, звужанага ўверсе слупа.

  • Гранітныя абеліскі мінулай вайны.

|| прым. абеліскавы, ✂.