Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абшалёўка, ✂, ж.

Тое, што і шалёўка.

|| прым. абшалёвачны, ✂.

абшалява́ць, ✂; зак.

Абабіць, абшыць шалёўкай.

  • А. хату.

|| незак. абшалёўваць, ✂.

|| наз. абшалёўванне, ✂.

абша́р, ✂, м.

Неабсяжная прастора, адлегласць; участак вялікіх прастораў.

  • А. зямлі нязмерны.
  • Абшары балот.

|| прым. абшарны, ✂.

абша́рнік, ✂, м.

Уладальнік вялікіх абшараў зямлі; памешчык.

|| прым. абшарніцкі, ✂.

абшарпа́нец, ✂, м. (разм.).

Той, хто ходзіць у абшарпаным адзенні, у рызманах.

абшарпа́ны, ✂.

Падраны, зношаны, абдзёрты.

  • Абшарпанае паліто.

абшарпа́цца, ✂; зак. (разм.).

  1. Знасіцца, падрацца (пра адзенне).

    • Абшарпалася адзенне.
  2. Абнасіцца, абадрацца (пра чалавека).

    • Абшарпаўся за лета.

абшарпа́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Падраць носячы, знасіць.

    • А. паліто.
  2. Падрапаць, нарабіць драпін на лакіраванай паверхні.

    • А. лакіраваны стол.

абшла́г, ✂, м.

Адварот на канцы рукава, а таксама наогул ніжняя прышыўная частка рукава.

|| прым. абшлаговы, ✂.

абшліфава́цца, ✂; зак.

  1. Паддацца шліфоўцы.

    • Камень добра абшліфаваўся.
  2. перан. Стаць больш выхаваным, культурным (разм.).

    • А. ў горадзе.

|| незак. абшліфоўвацца, ✂.