Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абпа́ліна, ✂, ж.

Абпаленае месца.

  • Сасна з абпалінай.

абпалі́ць, ✂; зак.

  1. Прымусіць абгарэць, абвугліцца з усіх бакоў.

    • Маланка абпаліла ствол елкі.
  2. Апрацаваць выраб з гліны і пад. агнём.

    • А. гаршкі.

|| незак. абпальваць, ✂.

|| наз. абпальванне, ✂ і абпал, ✂.

  • Абпал цэглы.

абпа́льны, ✂, (спец.).

Які служыць для апрацоўкі агнём, тэмпературай, прызначаны для абпальвання.

  • Абпальныя печы.

абпа́льшчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па абпальванню.

  • А. вапны.

|| ж. абпальшчыца, ✂.

абпаўзці́, ✂; зак.

Прапаўзці вакол ці міма каго-, чаго-н.

  • Мурашкі абпаўзлі перашкоду.

|| незак. абпаўзаць, ✂.

абпілава́ць, ✂; зак.

Тое, што і апілаваць.

  • А. бервяно.

|| незак. абпілоўваць, ✂.

|| наз. абпілоўванне, ✂ і абпілоўка, ✂.

абпла́ваць, ✂; зак. (разм.).

Плаваючы, пабываць усюды, у розных месцах.

  • А. усе моры і акіяны.

абпле́сці, ✂; зак.

Тое, што і аплесці.

|| незак. абплятаць, ✂.

абплы́сці, ✂ і абплы́ць, ✂; зак.

Праплысці міма ці вакол каго-, чаго-н.

  • А. скалу.

|| незак. абплываць, ✂.

абпо́ўзаць, ✂; зак.

Поўзаючы, пабываць у розных месцах.

  • Дзіця абпоўзала ўвесь пакой.

|| незак. абпоўзваць, ✂.