або́, злуч..

  1. размеркавальны. Ужыв. для супастаўлення членаў сказа і сказаў з узаемным выключэннем, паказваючы на катэгарычнасць выбару аднаго з іх.

    • Або заўтра, або паслязаўтра.
    • Або пан, або прапаў (прыказка).
    • Пашукай на паліцы або ў шафе.
    • Дрыгва зацягне кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок.
  2. пералічальна-размеркавальны. Аб’ядноўвае члены сказа і сказы пры пералічэнні.

    • Каго ты ні вазьмі, дык гэта або рабочы, або калгаснік, або інтэлігент.
  3. далучальны. Ужыв. для злучэння розных назваў аднаго і таго ж паняцця, для паяснення, у знач. іншымі словамі, гэта значыць.

    • Берагавыя ластаўкі, або беражанкі, спрытна ляталі над вадой.
  4. у знач. пытальнай часціцы. Ужыв. у пачатку пытальных сказаў у знач. «хіба?», «няўжо?» (разм.).

    • Або ты не ведаеш пра гэта?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)