Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аблі́ць, ; зак.

  1. Намачыць, разліўшы што-н.

    • А. настольнік супам.
  2. Абдаць, паліць чым-н. з усіх бакоў ці зверху.

    • А. варам сечку.
  3. перан. Ахапіць, напоўніць (святлом, пахам і пад.).

    • Сонца абліло двор святлом.

  • Абліць граззю (памыямі) каго (разм. неадабр.) — незаслужана зняважыць, абняславіць.

|| незак. абліваць, .

|| наз. абліванне, .

|| звар. абліцца, .

|| незак. аблівацца, .

  • А. слязамі (горка плакаць).
  • Сэрца кроўю абліваецца (перан. пра вялікае гора, пачуццё спагады да каго-н.).

аблі́чча, , н.

  1. Знешні выгляд, сукупнасць адметных рыс каго-, чаго-н.

    • Знаёмае а.
    • Сціранне аблічча старой вёскі.
  2. перан. Характар, духоўны склад.

    • Маральнае а. чалавека.
    • Нацыянальнае а. літаратуры.

аблічы́цца, ; зак.

Памыліцца пры падліку.

  • А. на пяць тысяч рублёў.

|| незак. аблічвацца, .

аблічы́ць, ; зак.

  1. Недадаць, ашукаць пры падліку.

    • А. пакупніка.
  2. Зрабіць падлік, падлічыць што-н. (разм.).

    • А. на ЭВМ.

|| незак. аблічваць, .

|| наз. аблік, і аблічванне, .

  • Дапусціць аблік (аблічванне).
  • Аблік (аблічванне) статкаў аленяў.

абло́га, , ж.

  1. Даўно не аранае поле, пакрытае травою, дзірваном.

    • Узараць аблогу.
  2. Акружэнне войскамі ўмацаванага пункта з мэтай яго захопу.

    • Зняць аблогу.
  3. Акружэнне лесу з мэтай правядзення аблавы на звера.

    • А. мядзведзя.

|| прым. аблогавы, і абложны, .

  • Абложныя землі.

абло́жны, .

  1. гл. аблога (у 1 знач.).

  2. Які пакрывае ўсё неба, зацяжны.

    • Абложная хмара.
    • А. дождж.

абло́м, , м.

  1. гл. абламаць, -цца.

  2. Месца, дзе што-н. абламалася.

    • Па лініі аблому.

абло́мак, , м.

  1. Абламаны, адбіты кавалак чаго-н.

    • А. граніту.
    • А. цаглянай сцяны.
  2. перан. Тое, што засталося з ранейшых часоў, мінулага перыяду.

    • Абломкі старога свету.

|| прым. абломачны, .

  • Абломачныя горныя пароды (пароды, якія складаюцца з абломкаў больш старажытных горных парод).

абло́маўшчына, , ж.

Бязволле, лянота, бяздзейнасць як сацыяльная з’ява [ад імя І.Абломава, героя аднайменнага рамана рускага пісьменніка І.А.Ганчарова].

аблу́дны, (абл.).

  1. Які апусціўся, збіўся з правільнай жыццёвай дарогі.

    • А. чалавек.
  2. Ілжывы, няправільны, памылковы.

    • А. шлях.

|| наз. аблуднасць, .