Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аднаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыйсці, вярнуцца да ранейшага нармальнага стану; адрадзіцца.

Аднавілася народная гаспадарка.

Аднавілася здароўе.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Прыпомніцца, зноў узнікнуць у памяці.

Ранейшыя малюнкі аднавіліся ў памяці.

3. Вярнуць сабе ранейшае службовае, прававое становішча.

А. на працы.

А. ў правах.

4. Пачацца зноў пасля перапынку.

Заняткі ў школе аднавіліся.

|| незак. аднаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

аднаві́ць, -наўлю́, -но́віш, -но́віць; -но́ўлены; зак.

1. што. Вярнуць да ранейшага нармальнага стану.

А. краіну.

А. здароўе.

2. перан., каго-што. Нанава ўзнавіць, прыпомніць.

А. у памяці.

3. каго. Вярнуць каму-н. ранейшае прававое ці службовае становішча.

А. у правах каго-н.

4. што. Пачаць зноў перарванае дзеянне, адносіны.

А. дружбу.

|| незак. аднаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аднаўле́нне, -я, н.

|| прым. аднаўле́нчы, -ая, -ае (да 1 знач.).

А. перыяд.

аднаво́р, -у, м.

У выразе: (сеяць) у аднавор (разм.) — пра сяўбу на полі, узараным адзін раз.

аднавяско́вец, -ко́ўца, мн.о́ўцы, -ко́ўцаў, м.

Жыхар або ўраджэнец вёскі ў дачыненні да каго-н. іншага з гэтай вёскі.

|| ж. аднавяско́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ко́вак.

аднагадо́вы, -ая, -ае.

1. Ва ўзросце аднаго года.

А. хлопчык.

2. Працягласцю ў адзін год.

Аднагадовыя курсы.

3. Які развіваецца і адмірае на працягу аднаго года (спец.).

Аднагадовыя травы.

аднагало́снасць, -і, ж.

1. Поўная згода ўсіх па якім-н. пытанні.

2. Аднадушная падача галасоў за адно і тое ж рашэнне пры галасаванні.

Прынцып аднагалоснасці.

аднагало́сны, -ая, -ае.

Прыняты ўсімі, аднадушны.

Аднагалосная думка.

аднаго́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м., чый або з кім (разм.).

Чалавек аднаго года нараджэння з кім-н.; равеснік.

|| ж. аднаго́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

аднагу́чны, -ая, -ае.

Які гучыць адным і тым жа манатонным гукам.

А. званок.

аднадзёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Насякомае, якое жыве вельмі кароткі час (адзін дзень).

Матылёк-а.

2. Пра тое, што не мае вялікага значэння і існуе нядоўга (разм.).

Кніжка-а.