Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аэра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае адносіны да авіяцыі, паветраплавання, напр.: аэраклуб, аэрамаяк.

аэравакза́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вакзал аэрапорта.

|| прым. аэравакза́льны, -ая, -ае.

аэрадро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пляцоўка з рознымі збудаваннямі для стаянкі, узлёту, пасадкі і абслугоўвання самалётаў, верталётаў, планераў.

|| прым. аэрадро́мны, -ая, -ае.

аэрадына́міка, -і, ДМ -міцы, ж.

Раздзел аэрамеханікі, які вывучае супраціўленне паветра і газаў пры руху розных цел.

|| прым. аэрадынамі́чны, -ая, -ае.

аэрало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае ўласцівасці высокіх пластоў атмасферы.

|| прым. аэралагі́чны, -ая, -ае.

аэрамеха́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Раздзел механікі, які вывучае газападобныя асяроддзі і іх уздзеянні на апушчаныя ў іх целы.

|| прым. аэрамехані́чны, -ая, -ае.

аэранавіга́цыя, -і, ж.

Навука аб метадах і сродках ваджэння лятальных апаратаў па намечаным шляху; паветраная навігацыя.

|| прым. аэранавігацы́йны, -ая, -ае.

аэрана́ўт, -а, М -ўце, мн. -ы, -аў, м.

Паветраплавальнік.

аэрана́ўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Тэорыя і практыка паветраплавання.

аэрапла́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра; самалёт.

|| прым. аэрапла́навы, -ая, -ае і аэрапла́нны, -ая, -ае.