Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

о, выкл.

1. Выражае пачуццё здзіўлення, захаплення, абурэння і пад.

О, якая ў вас прасторная кватэра!

О, якія тут чароўныя мясціны!

О, як гэта ўсё мне надакучыла.

2. Ужыв. для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.

О, як хочацца ўсё гэта хутчэй забыць!

обер-..., прыстаўка.

1. Утварае назоўнікі, якія азначаюць пасады, чыны (старшы, галоўны), напр.: обер-майстар, обер-кандуктар, обер-пракурор, обер-афіцэр.

2. Утварае назоўнікі, што іранічна называюць асобу па вышэйшай ступені якога-н. адмоўнага характару (разм.), напр.: обер-бандыт, обер-жулік, обер-шэльма.

ого́ і о-го-го́, выкл.

Выражае здзіўленне, ацэнку.

Ого (о-го-го), колькі грыбоў!

о́да, -ы, ДМ о́дзе, мн. -ы, од, ж.

Урачысты верш, прысвечаны якой-н. гістарычнай падзеі ці герою.

|| прым. ады́чны, -ая, -ае.

одапі́сец, -пісца, мн. -пісцы, -пісцаў, м.

Аўтар, які піша оды.

о́дум, -у, м. (разм.).

Стан разважання, засяроджанасці, паглыблення ў сябе, у свае думкі.

Іншы раз яго агортваў о. пра здзейсненае.

ой і ой-ой-о́й, выкл.

1. Выражае спалох, здзіўленне, боль.

2. Узмацняе слова, да якога прымыкае адно або разам з займеннымі словамі «як», «які» (разм.).

Жылося ой як цяжка.

Нялёгка было, ой нялёгка.

о́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Гаварыць, захоўваючы ў вымаўленні ненаціскное «о» пасля цвёрдых зычных: вода замест вада.

|| наз. о́канне, -я, н.

о́каючы, -ая, -ае.

У якім захоўваецца ў вымаўленні ненаціскное «о».

О. дыялект.

ом, -а, м.

Адзінка электрычнага супраціўлення.

|| прым. амі́чны, -ая, -ае.