Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

таба́ка, -і, ДМа́цы, ж.

1. Расцёртыя ў парашок лісты тытуню для нюхання.

2. Тое, што і тытунь (разм.).

Курыць табаку.

Пасынкаваць табаку.

|| прым. таба́чны, -ая, -ае.

Т. ліст.

табаке́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Скрыначка для табакі (у 1 знач.).

|| прым. табаке́рачны, -ая, -ае.

табаку́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто курыць табаку, тытунь (у 2 знач.).

таба́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (спец.).

Веславаць назад для руху кармой наперад, тармажэння або павароту лодкі.

та́бар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Група цыганскіх сем’яў, якія качуюць разам, а таксама іх стан, абоз.

2. Умацаваны лагер казакоў з абозам (гіст.).

|| прым. та́барны, -ая, -ае.

та́бель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Спіс, пералік чаго-н. у пэўным парадку.

2. Ведамасць паспяховасці вучняў.

3. Спецыяльная ведамасць для ўліку рабочага часу ва ўстановах, арганізацыях і пад.

Табель аб рангах — у дарэвалюцыйнай Расіі: суадносіны чыноў ваеннага, грамадзянскага і прыдворнага ведамстваў па рангах, класах.

|| прым. та́бельны, -ая, -ае.

та́бельшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік прадпрыемства, установы, які вядзе ўлік па табелі (у 3 знач.).

|| ж. та́бельшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

табле́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Маленькі дыск з прасаванага лекавага парашку.

|| прым. табле́тачны, -ая, -ае.

таблі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Звесткі аб чым-н., размешчаныя па графах у пэўным парадку.

Запоўніць табліцу.

Т. множання.

|| памянш. таблі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. таблі́чны, -ая, -ае.

таблі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. табліца.

2. Пласцінка, дошчачка з надпісам, які ўказвае, абазначае што-н.