Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цабэ́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

1. гл. цэбар.

2. Невялікі цэбар.

|| прым. цабэ́рачны, -ая, -ае і цабэ́ркавы, -ая, -ае.

цаге́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Рабочы, які працуе на цагельні.

|| ж. цаге́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

цаге́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Прадпрыемства, завод, на якім вырабляецца цэгла.

Ц. заўсёды мае запас цэглы.

|| прым. цаге́льны, -ая, -ае.

Ц. завод.

Цагельная прамысловасць.

цаглі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Адна штука цэглы.

|| памянш. цаглі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

цагляна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да вытворчасці цэглы, зроблены з цэглы, напр.: цагляна-бетонны, цагляна-блочны;

2) з чырванавата-карычневым адценнем, напр.: цагляна-буры, цагляна-чырвоны.

цагля́ны, -ая, -ае.

1. гл. цэгла.

2. Які нагадвае колерам цэглу.

Твар цаглянага колеру.

цаджэ́нне гл. цадзіць.

цадзі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Кавалак палатна, марлі і пад. або іншае прыстасаванне для працэджвання малака ці якой-н. вадкасці.

цадзі́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для працэджвання.

Ц. апарат.

цадзі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., цэ́дзіцца; незак.

Павольна ліцца праз вузкую адтуліну або праз цадзілку.