Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цуг, -а, м.

1. Доўгі рад, чарада жывёл, птушак, машын і пад., якія рухаюцца адзін за адным.

Жураўліны ц.

Ц. вагонаў.

2. Запрэжка, у якой коні (валы і пад.) ідуць гужам або парамі адзін за адным.

|| прым. цугавы́, -а́я, -о́е.

Цугавая запрэжка.

цу́гам, прысл.

1. Гужам, адзін за адным.

Коні ішлі ц.

2. Запрэжкай у дзве або тры пары коней, якія ідуць адна за адной.

цу́глі, -яў.

Два металічныя звяны, якія прымацаваны да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзвання каня.

|| прым. цу́глевы, -ая, -ае.

цуд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У рэлігійных уяўленнях: штосьці невытлумачальнае, звышнатуральнае, выкліканае ўздзеяннем Боскай сілы.

Спадзявацца на ц.

2. Пра тое, што здзіўляе сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю, выклікае захапленне.

З цудаў ц.!

Цуды гераізму.

3. у знач. прысл. цу́дам. Незвычайным, неверагодным чынам; выпадкова (разм.).

Дом ц. уцалеў пасля бамбёжкі.

Ц. не спазніўся.

4. у знач. вык. Надзвычайна добры, непараўнальны.

Надвор’е сёння — ц.!

Не кулеш, а ц.!

Цуда ў рэшаце (разм., жарт.) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.

Цуда-юда — у казках: пачвара, страшыдла.

цудадзе́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Вялікі майстар сваёй справы; той, хто ўмела, па-мастацку валодае чым-н.

А які ён на кухні ц.!

|| ж. цудадзе́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -дзе́ек.

цудадзе́йны, -ая, -ае.

1. Незвычайнай сілы ўздзеяння, які творыць цуды.

Цудадзейная малітва.

2. Па ступені ўздзеяння ці праяўлення падобны на цуд; незвычайны, чароўны.

Цудадзейныя лекі.

Цудадзейная музыка.

|| наз. цудадзе́йнасць, -і, ж.

цудатво́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

1. У хрысціянстве: святы, які праславіўся дарам тварыць цуды (у 1 знач.).

У кутку гарэла лампадка перад абразамі цудатворцаў.

2. перан. Той, хто робіць што-н. дзівоснае, надзвычайнае.

Гэта быў не проста ўрач, а сапраўдны ц.

цудатво́рны, -ая, -ае.

1. Які творыць цуды (у 1 знач.).

Ц. абраз.

2. Цудадзейны (у 2 знач.).

Цудатворныя таблеткі.

Ц. клімат.

|| наз. цудатво́рнасць, -і, ж.

цудо́ўны, -ая, -ае.

1. Які ўспрымаецца як цуд.

Цудоўнае выратаванне.

2. Выдатны, адмысловы; вельмі добры.

Ц. будынак.

3. Які вызначаецца незвычайным талентам.

Ц. паэт.

4. Вельмі прыгожы, маляўнічы.

Ц. краявід.

Ц. дзень.

5. Цікавы, захапляльны.

Цудоўная казка захапіла дзяцей.

6. Прыемны, дзіўны.

Ц. водар ліп.

7. Мілагучны (пра голас, гукі).

Ц. голас.

|| наз. цудо́ўнасць, -і, ж.

цу́кар, цу́кру, м.

1. Крышталічнае спажыўнае салодкае рэчыва, якое атрымліваецца з цукровых буракоў або цукровага трыснягу.

Кілаграм цукру.

2. Назва некаторых арганічных злучэнняў, пераважна з групы вугляводаў (спец.).

Вінаградны ц.

Цукровая хвароба — дыябет.

|| прым. цукро́вы, -ая, -ае.

Цукровая пудра.

Цукровая кукуруза.