Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цверазе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца цвярозым, цверазейшым.

|| зак. працверазе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і ацверазе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

цверазі́ць, цверажу́, цвярэ́зіш, цвярэ́зіць; незак.

Рабіць цвярозым, цверазейшым, прыводзіць у цвярозы стан.

цверда... (гл. цвёрда...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «цвёрда...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: цвердавэнджаны, цвердазём, цвердалобы, цвердамерзлы, цвердапаліўны, цвердаплодны, цвердаскуры, цвердасплаўны, цвердацелы.

цвердава́ты, -ая, -ае.

Не зусім цвёрды.

Цвердаватая скарынка.

цвердавэ́нджаны, -ая, -ае (спец.).

Цвёрды ў выніку працяглага вэнджання.

Цвердавэнджаныя кілбасы.

цвердазём, -у, м.

Цвёрдая, не рыхлая глеба.

|| прым. цвердазёмны, -ая, -ае.

цвердакры́лыя, -ых.

Атрад насякомых; жукі.

цвердало́бы, -ая, -ае (разм., іран.).

Вельмі ўпарты; тугі на розум.

|| наз. цвердало́басць, -і, ж.

цвердзь, -і, ж.

Уласцівасць і стан цвёрдага (у 2 знач.); цвёрдая маса, паверхня.

Дакачанае да пэўнай цвердзі кола.

Адчуць пад нагамі зямную ц.

цвет, -у, М цве́це, м.

1. зб. Кветкі на раслінах і дрэвах у перыяд цвіцення.

Цвету было многа на яблыні, а яблыкаў няма.

Ліпавы ц. лечыць прастуду.

2. Час цвіцення.

Здарылася гэта, калі вішні былі ў цвеце.

3. перан., чаго. Лепшая, перадавая частка чаго-н.

Ц. моладзі.

4. перан. Росквіт сіл, гады маладосці.

Памёр у цвеце сіл.