Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цма́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Прыцмокваць губамі, языком, выказваючы захапленне або незадаволенасць чым-н.

Ну і стрэльба ж у цябе, браце! — цмакаў бывалы паляўнічы.

|| наз. цма́канне, -я, н.

цмок¹, -а, мн. -і, -аў, м.

У казках і народных паданнях: пачвара ў выглядзе змея, дракона.

Асілкі змагаліся з цмокам.

цмок², выкл.

1. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння адрывістага гуку, які атрымліваецца раптоўным раскрыццём сціснутых губ.

2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясл. цмокаць—цмокнуць (разм.).

Хлопчык ц. у шчаку бабулю.

цмо́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Гучна цалавацца.

|| аднакр. цмо́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся.

|| наз. цмо́канне, -я, н.

цмо́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. Утвараць губамі гук, падобны на гук усмоктвання.

2. каго-што. Гучна цалаваць (разм.).

|| аднакр. цмо́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цмо́канне, -я, н.