Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

э¹, нескл., н.

Галосны нелабіялізаваны гук пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму.

э², выкл.

Выражае з дапамогай інтанацыі розныя пачуцці, перажыванні, эмоцыі: здзіўленне, недавер’е, адчай і пад.; рашучасць, нязгоду, пярэчанне суразмоўцу; затрымку ў гутарцы ад нечаканасці.

Э, не!

Нікуды ты не пойдзеш!

эбані́т, -у, Мі́це, м.

Цвёрды матэрыял з вулканізаваных каўчукавых сумесей, які выкарыстоўваецца ў электратэхніцы і для іншых мэт.

|| прым. эбані́тавы, -ая, -ае.

эбе́н, і , м.

1. . Чорнае трапічнае дрэва і роднасныя яму пароды з каштоўнай драўнінай.

2. . Драўніна гэтага дрэва.

Э. каштуе вельмі дорага.

эбе́навы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да эбена; зроблены з эбену.

Эбенавая статуэтка.

Эбенавая дошка.

Сямейства эбенавых (наз.).

эвакапу́нкт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Эвакуацыйны пункт.

Э. для раненых.

эвакашпіта́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Эвакуацыйны шпіталь.

эвакуа́тар, -а, м.

1. Той, хто займаецца эвакуацыяй каго-, чаго-н.

2. Грузавы аўтамабіль, які эвакуіруе транспарт.

эвакуа́цыя, -і, ж.

Арганізаваны вываз людзей, устаноў, прамысловых аб’ектаў і пад. з небяспечных мясцовасцей, якім пагражаюць ваенныя дзеянні або стыхійнае бедства.

|| прым. эвакуацы́йны, -ая, -ае.

эвакуі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) эвакуацыю каго-, чаго-н.

Э. супрацоўнікаў.

Дадому вярталіся эвакуіраваныя (наз.).

|| звар. эвакуі́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся.