Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эсе́нцыя, -і, ж.

Канцэнтраваны раствор або моцны настой якога-н. лятучага рэчыва, які ўжыв. ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці.

Воцатная э.

эска́дра, -ы, мн. -ы, эска́др і -аў, ж.

Буйное злучэнне ваенных караблёў ці самалётаў.

|| прым. эска́драны, -ая, -ае.

Э. мінаносец.

эскадро́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Падраздзяленне ў кавалерыі, якое адпавядае пяхотнай роце.

|| прым. эскадро́нны, -ая, -ае.

эскадры́лля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Падраздзяленне ў ваенна-паветраным флоце, якое ўваходзіць у састаў авіяцыйнага палка і складаецца з некалькіх звёнаў (атрадаў).

|| прым. эскадры́льны, -ая, -ае.

эскала́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лесвіца з рухомымі прыступкамі для пад’ёму і спуску людзей, напр., у метро.

|| прым. эскала́тарны, -ая, -ае.

эскала́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Паступовае павелічэнне, узмацненне, рост чаго-н.

Э. цэн.

Э. ваенных дзеянняў.

эскало́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Падсмажаныя порцыі нятлустай свініны, бараніны, цяляціны прадаўгаватай формы.

|| прым. эскало́пны, -ая, -ае.

эска́рп, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Супрацьтанкавая перашкода ў выглядзе спадзістай сценкі на схілах мясцовасці, звернутая ў бок праціўніка.

|| прым. эска́рпавы, -ая, -ае і эска́рпны, -ая, -ае.

эскарпава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Зрабіць (рабіць) эскарпы.

Э. мясцовасць.

эскартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

Суправадзіць (суправаджаць) эскортам.

Э. караван суднаў.

|| наз. эскартава́нне, -я, н.