Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

э́ра, -ы, мн. э́ры, эр, ж.

1. Сістэма летазлічэння, якая вядзе свой пачатак ад пэўнага моманту.

Хрысціянская, або новая, наша, э. пачынаецца з даты нараджэння Ісуса Хрыста.

2. Вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга.

Э. касманаўтыкі.

3. Самы вялікі храналагічны падзел, значны этап у геалагічнай гісторыі Зямлі (спец.).

Палеазойская э.

Мезазойская э.

Кайназойская э.

эразі́йны гл. эрозія.

эратама́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек, які пакутуе ад эратаманіі, схільны да эратаманіі.

|| ж. эратама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

эратама́нія, -і, ж. (кніжн.).

Празмерна павышаная палавая ўзбудлівасць, хваравітая сексуальнасць.

эраты́зм, -у, м. (кніжн.).

Назва розных праяў палавой цягі і сексуальнасці; пачуццёвасць.

Падкрэслены э.

|| прым. эраты́чны, -ая, -ае.

эраты́чны, -ая, -ае (кніжн.).

1. гл. эратызм, эротыка.

2. Прасякнуты эратызмам.

|| наз. эраты́чнасць, -і, ж.

эрг, -а, мн. э́ргі, -аў, м. (спец.).

Адзінка работы, энергіі і колькасці цеплаты.

эрдэльтэр’е́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода сабак — вялікі службовы тэр’ер з густой шорсткай поўсцю, якая расце на мордзе ў выглядзе барады і вусоў.

Парода эрдэльтэр’ераў.

эрза́ц, -у, мн. -ы, -аў, м.

Непаўнацэнны заменнік чаго-н.; сурагат.

Э. ікры.

Э. скуры.

э́ркер, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Паўкруглы, трохвугольны або мнагагранны зашклёны выступ у сцяне будынка.

|| прым. э́ркерны, -ая, -ае.