эка...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. экалагічны, напр.: экафонд, экацэнтр.
экало́гія, -і, ж.
1. Навука аб узаемадзеянні раслінных і жывёльных арганізмаў паміж сабой і з навакольным асяроддзем, а таксама іх стане.
Э. раслін.
Э. глебы.
Э. лесу.
2. перан. Чысціня, правільнасць, абумоўленыя гарманічнымі суадносінамі элементаў; клопат аб такой чысціні.
Э. культуры.
Э. мовы.
Сацыяльная э. (узаемадзеянне чалавека, грамадства і навакольнага асяроддзя).
|| прым. экалагі́чны, -ая, -ае.
Э. стан вадаёма.
Экалагічныя росшукі.
Экалагічная этыка.
Экалагічна (прысл.) чыстае асяроддзе.
Экалагічна (прысл.) чыстыя прадукты.
эканамі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст у галіне эканомікі; эканамічных навук.
|| ж. эканамі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. эканамі́сцкі, -ая, -ае.
эканамі́чны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да эканомікі; гаспадарчы.
Эканамічная палітыка.
Эканамічныя законы.
Э. эфект.
Эканамічная выгада.
2. Які дае эканомію, выгадны ў гаспадарчых адносінах.
Э. рухавік.
|| наз. эканамі́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
экано́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).
1. Гаспадарлівы, ашчадны чалавек.
2. Загадчык гаспадаркі.
|| ж. экано́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак (да 2 знач.).
экано́міка, -і, ДМ -міцы, ж.
1. Сукупнасць вытворчых адносін, якія адпавядаюць дадзенай ступені развіцця прадукцыйных сіл грамадства; пануючы спосаб вытворчасці ў грамадстве.
Э. пераходнага перыяду.
2. Арганізацыя, структура і стан гаспадарчага жыцця або якой-н. гаспадарчай дзейнасці.
Э. прамысловасці.
Э. сельскай гаспадаркі.
3. Навуковая дысцыпліна, што вывучае якую-н. галіну вытворчай, гаспадарчай дзейнасці.
Э. працы.
|| прым. эканамі́чны, -ая, -ае.
Э. крызіс.
экано́міць, -млю, -міш, -міць; незак.
1. што. Эканомна расходаваць.
Э. грошы.
2. на чым і без дап. Максімальна скарачаць выдаткі.
Э. на будматэрыялах.
Усё дарагое, даводзіцца э.
|| зак. зэкано́міць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 2 знач.).
экано́мія, -і, ж.
1. Ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-н.
Э. сыравіны.
Навесці эканомію ў карыстанні электраэнергіяй.
2. Выгада, якая атрымліваецца пры ашчадным расходаванні чаго-н.
Э. часу.
Сотні мільёнаў рублёў эканоміі за год.
○
Палітычная эканомія — навука, якая вывучае грамадскія адносіны ў працэсе вытворчасці і размеркавання матэрыяльных даброт, а таксама эканамічныя законы, што кіруюць гэтымі адносінамі.
Палітычная э. капіталізму.
экано́мнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Быць вельмі эканомным.
экано́мны, -ая, -ае.
1. Які ашчадна расходуе што-н., які садзейнічае эканоміі (у 2 знач.), сціплы ў расходах.
Эканомная гаспадыня.
Эканомна (прысл.) расходаваць ваду.
Э. ў пакупках.
2. Які патрабуе невялікіх затрат, дазваляе абысціся меншай колькасцю чаго-н.; эканамічны.
Э. від рухавіка ўнутранага згарання.
|| наз. экано́мнасць, -і, ж.