Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эква́тар, -а, м.

Уяўная лінія, якая падзяляе зямны шар на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і, а таксама прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.

|| прым. экватарыя́льны, -ая, -ае.

Э. пояс.

эквівале́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Нешта раўнацэннае іншаму, здольнае поўнасцю яго замяніць.

|| прым. эквівале́нтны, -ая, -ае.

Э. абмен.

эквілібры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Цыркавы артыст, які займаецца эквілібрыстыкай.

|| ж. эквілібры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

эквілібры́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Жанр цыркавога мастацтва — жангліраванне, акрабатычныя практыкаванні, якія выяўляюць здольнасць артыста трымаць раўнавагу пры няўстойлівым становішчы цела.

Э. на канаце.

2. перан. Надзвычайная спрытнасць, выкрутлівасць.

Разумовая э.

Паэтычная э.

|| прым. эквілібрысты́чны, -ая, -ае.