Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эўкалі́пт, -а і -у, М -пце, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Паўднёвае вечназялёнае дрэва, якое вельмі хутка расце і дасягае вялікіх памераў.

2. -у, адз. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. эўкалі́птавы, -ая, -ае.

э́ўрыка, выкл.

1. Легендарны вокліч Архімеда (літаральна «Знайшоў!») з нагоды адкрыцця ім гідрастатычнага закону.

2. Агульнаўжывальны вокліч, які выражае задавальненне, радасць пры знойдзеным рашэнні цяжкай задачы, пры ўзнікненні ўдалай думкі і пад.

эўры́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

1. Сукупнасць даследчых метадаў, якія выкарыстоўваюцца для адкрыцця раней невядомага.

2. Метад навучання пры дапамозе навадных пытанняў, дыялогаў, які стымулюе ў вучняў развіццё актыўнага пошуку рашэнняў, а таксама тэорыя такой методыкі.

|| прым. эўрысты́чны, -ая, -ае.

Эўрыстычныя метады навучання.

эўфемі́зм, -а, м. (кніжн.).

Слова або выраз, якія замяняюць грубы, непажаданы сэнс.

|| прым. эўфемісты́чны, -ая, -ае.