к, прыназ. з Д.
1. Ужыв. пры абазначэнні напрамку руху або дзеяння ў бок якога-н. месца, пункта, мяжы; тое, што і да (у 1 знач.).
Хадзіць ад дома к дому.
Накіравацца к лесу.
2. Ужыв. пры абазначэнні накіраванасці дзеяння да пэўнай часавай мяжы.
Дзень хіліўся к вечару.
Прыйсці к дзвюм гадзінам.
3. Ужыв. пры абазначэнні мэты дзеяння або прызначэння прадмета; тое, што і да (у 4 знач.).
Спячы пірог к святу.
Падалі пячэнне к чаю.
4. Ужыв. пры абазначэнні далучэння да чаго-н.
Каласок к каласку.
5. Ужыв. ва ўстойлівых спалучэннях (зняважлівых выразах, грубых зваротах).
Ідзі ты к чорту!
ка, прыназ. з Д.
Ужыв. ў спалучэнні «ка мне»; тое, што і да (у 8 знач.).
Ка мне прыйшлі сябры.
каалі́н, -у, м.
Белая гліна высокай якасці.
|| прым. каалі́навы, -ая, -ае.
каалі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).
Аб’яднанне, саюз (дзяржаў, партый і пад.) для дасягнення агульнай мэты.
|| прым. кааліцы́йны, -ая, -ае.
К. ўрад.
кааперава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., каго-што.
1. Аб’яднаць (аб’ядноўваць) на прынцыпах кааперацыі.
К. сельскую гаспадарку.
К. працу.
2. Прыцягнуць (прыцягваць) да ўдзелу ў кааперацыі (у 2 знач.).
К. насельніцтва.
|| зак. таксама скааперава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.
|| звар. кааперава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. таксама скааперава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.
|| наз. кааперава́нне, -я, н.
каапера́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Дзеяч у галіне кааперацыі (у 2 знач.); удзельнік, член кааперацыі
|| прым. каапера́тарскі, -ая, -ае.
кааператы́ў, -ты́ва, мн. -ты́вы, -ты́ваў, м.
1. Арганізацыя (вытворчая, жыллёва-будаўнічая, гандлёвая і інш.), заснаваная на прынцыпе аб’яднання сродкаў яе членаў (дольшчыкаў, пайшчыкаў) для дасягнення агульных эканамічных і сацыяльных мэт.
Уступіць у к.
Жыллёвы к.
Гаражны к.
2. Кватэра, набытая ў такой жыллёва-будаўнічай арганізацыі; кааператыўная кватэра (разм.).
Пабудаваць к.
3. Магазін спажывецкай кааперацыі (разм.).
Купіць у кааператыве.
|| прым. кааператы́ўны, -ая, -ае.
каапера́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей сумесна ўдзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.
2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў.
Жыллёвая к.
Спажывецкая к.
|| прым. кааператы́ўны, -ая, -ае.
кааптава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго (кніжн.).
Увесці (уводзіць) куды-н. шляхам кааптацыі.
К. дадаткова члена савета.
каапта́цыя, -і, ж. (кніжн.).
Папаўненне саставу якога-н. выбарнага калегіяльнага органа новымі членамі па рашэнні гэтага органа без дадатковых выбараў.